Сёння, згодна з традыцыяй, закрываюцца крыжы, якія застаюцца закрытымі да канца Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.
У панядзелак, 23 сакавіка, а гадзіне 19.30 адбудзецца арганізацыйная сустрэча для тых, хто рыхтуецца да сакрамэнту бежмавання.
У сераду, 25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00. Гэта таксама Дзень святасці жыцця – дзень малітваў за ненароджаных дзяцей і пачатак Духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці.
29 сакавіка – Пальмовая нядзеля. Святая Імша а гадзіне 12.00 распачнецца ў двары касцёла. Потым адбудзецца ўрачыстая працэсія з пальмамі і працяг службы ў касцёле.
Пальмы і вербы будуць асвячацца на пачатку кожнай святой Імшы. Таму не спазняйцеся.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).