Сёння Пальмовая Нядзеля. Пачынаецца Вялікі Тыдзень.

Ахвяраванні прызначаны на духоўную семінарыю

Паспавядацца можна ў панядзелак, аўторак і сераду перад і пасля св. Імшы. Не адкладвайце споведзь на свята. Да свята трэба падрыхтавацца загадзя. Св. Імша ў панядзелак – 18.30, у аўторак – 18.30, У сераду – 18.30.

У сераду, 1 красавіка, пасля вячэрняй св. Імшы – перадсвяточная генеральная ўборка касцёла і навакольнай тэрыторыі. Вельмі прашу ўсіх вас праявіць максімум актыўнасці ў гэтай справе!

У чацвер, 2 красавіка, а гадзіне 10.00 адбудзецца св. Імша Хрызма з удзелам святароў Гомельскай вобласці. Гэта св. Імша, на якой ксёндз біскуп Андрэй Зноска благаславіць алеі для хросту і намашчэння хворых, а таксама прыме аднаўленне святарскіх абяцанняў ад святароў.

У Вялікі Чацвер ад вячэрняй св. Імшы распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум.

Вялікі Чацвер, 2 красавіка – святая Імша Вячэры Пана а гадзіне 19.00. Пасля – перанясенне Святых Дароў у “цямніцу”.

Вялікая Пятніца Мукі Пана, 3 красавіка – Ранішнія хвалы ў 8.00. Набажэнства Крыжова шляху 18.30. Літургія Мукі Пана – 19.00. Ахвяраванні ў гэты дзень збіраюцца на касцёлы ў Святой Зямлі. У гэты дзень усіх нас абавязвае строгі пост.

Вялікая Субота, 4 красавіка – Ранішнія хвалы ў 8.00. Благаслаўленне велікоднай ежы – ад 9.00 да 14.00 кожную гадзіну.

Пасхальная вігілія пачнецца а гадзіне 22.00.

У Нядзелю Уваскрасення Пана, 5 красавіка, Св.Імша 9.00 а 12.00 і 17.00.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).