Сёння мы святкуем галоўную ўрачыстасць года – Вялікдзень. Праслаўляем перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Хрыстос уваскрос! Сапраўды уваскрос!
Увесь бліжэйшы тыдзень трывае святочная Пасхальная Актава. Святыя Імшы ад панядзелка да пятніцы будуць а гадзіне 18.30. У суботу – 8.00.
У наступную нядзелю, 12 красавіка – Нядзеля Божай Міласэрнасці.
У аўторак, 14 красавіка, на 9 дзень пасля Вялікадня мы, паводле прынятай у нас традыцыі, будзем маліцца на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні Нісімкавіцкай і Гацкім. Пра час малітваў будзе аб’яўлена ў наступную нядзелю.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Асаблівая падзяка ўсім, хто аказваў дапамогу ў падрыхтоўцы касцёла да святаў, упрыгожваў літургію спевамі і сачыў за парадкам. Няхай кожнага з Вас благаславіць Бог.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).