Сення нядзеля Добрага Пастыра, гэта сусветны дзень малітвы аб пакліканнях, які распачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях. Гэта таксама асаблівы дзень малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зігмунта Лазінскага.
У аўторак, 28 красавіка:
- Успамін св. Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфора, прэзбітэра
- Успамін св. Пятра Шанэля, прэзбітэра і мучаніка.
У сераду, 29 красавіка, свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
У чацвер, 30 красавіка, успамін св. Пія V, папы.
У пятніцу, 1 мая, I пятніца месяца. У гэты дзень пачынаюцца маёвыя набажэнствы, якія будуць адбывацца за поўгадзіны перад вечэрняй Святой Імшой у будні і пасля ранішніх Святых Імшаў, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15.
У пятніцу, 1 мая, Урачыстасць – Гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла ў Пінску.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля Святой Імшы.
У суботу, 2 мая:
- І субота месяца. Набажэнства да НПМ.
- Успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Няхай кожнага з Вас благаславіць Бог.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).