Сёння святкуем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Панядзелак, 1 чэрвеня, – Успамін святога Юстына.
Распачынаюцца чэрвенскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса за поўгадзіны перад св. Імшой.

Серада, 3 чэрвеня, – Святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў

Першы чацвер месяца, 4 чэрвеня, урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела). Святыя Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.

Першая пятніца месяца – Успамін святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.

Першая субота месяца.

У наступную нядзелю 7 чэрвеня, з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, Святая Імша перад абедам будзе толькі а гадзіне 10.00. Пасля гэтай службы адбудзецца ўрачыстая эўхарыстычная працэсія ад нашага касцёла да Дому Міласэрнасці.

 Св. Імша а гадзіне 17.00 таксама будзе.

Дзякуй за ахвяраванні на касцёл. Няхай Бог благаславіць.

Уборка касцёла ў пятніцу, пасля вячэрняй св. Імшы.

Лета – час пілігрымак. 13 чэрвеня (субота) пілігрымка: Жлобін – Рагачоў, да святога Антонія Падуанскага запрашаем.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).