У сераду, 24 чэрвеня, урачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля. Св. Імша будзе ўвечары а гадзіне 18.30.

У пятніцу, 26 чэрвеня, дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

На працягу месяца кожны дзень за поўгадзіны да св. Імшы адбываюцца чэрвеньскія набажэнствы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай у Будславе ў гэтым годзе адбудуца 3-4 ліпеня.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні на рамонт і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).