«Нядобразычлівы чалавек гэта зрабіў»

Сёння – Хрыстос. Заўсёды – Хрыстос. Ад Яго мы паходзім; ад Яго паходзіць усё добрае зерне, пасеянае ў нашым жыцці. Бог наведвае нас – як кажа Кэмпіс – з пацехай і з роспаччу, з салодкім і горкім, з кветкай і калючкай, з холадам і цяплом, з прыгожым і пакутай, з радасцю і смуткам, з адвагай і страхам… бо ўсё было знішчана ў Хрысце (Ён таксама адчуваў страх і перамог яго). Святы Павел кажа: «Бог з тымі, хто Яго любіць, супрацоўнічае ва ўсім для іхняга дабра» (Рым 8,28).

Добра, але… існуе таямніца беззаконня, якая паходзіць не ад Бога, і якая пранікае ў нас і знішчае сад Божы, якім з’яўляецца Касцёл. І мы хацелі б, каб Бог быў «быццам бы» мацнейшы, больш прысутны, каб больш загадваў і не дазваляў дзейнічаць гэтым цёмным сілам: «Ці хочаш, каб мы пайшлі і сабралі [пустазелле]?» (Мц 13,28 ). Вось што казаў Папа Ян Павел ІІ у сваёй апошняй кнізе «Памяць і тоеснасць»: «Мы церпім з цярплівасцю міласэрнасць Бога», Які чакае да апошняй хвіліны, каб прапанаваць збаўленне ўсім душам, асабліва тым, якія найбольш маюць патрэбу ў Яго міласэрнасці («Пакіньце расці абое да жніва» (Мц 13,30). І як Уладар жыцця кожнага чалавека і чалавечай гісторыі, Ён цягне за ніткі нашага існавання, паважаючы нашу свабоду, так што – разам з выпрабаваннем – дае нам багатую ласку, каб супраціўляцца, каб асвячацца, каб ісці да Яго, каб быць пастаяннай ахвярай, каб спрыяць росту Валадарства.

Хрыстос, Боскі Педагог, уводзіць нас у Сваю школу жыцця праз кожную сустрэчу, кожную падзею. Ён выходзіць нам насустрач; кажа нам – Не бойцеся. Мейце адвагу. Я перамог свет. Я з вамі па ўсе дні, аж да канца (параўн. Ян 16,33; Мц 28,20). Ён таксама кажа нам: – Не судзіце; а хутчэй – як Я – чакайце, давярайце, маліцеся за тых, хто збіўся з шляху, асвячайце іх як уласныя члены, такія важныя, бо яны адыходзяць ад вашага цела.