Для прыняцця сакрамэнту Хросту неабходна:
- паведаміць святару прынамсі за два тыдні да планаванай даты хросту
- прынесці пасведчанне аб нараджэнні кандыдата да хросту
- дамовіцца са святаром на падрыхтоўчую катэхезу для бацькоў і хросных
Адзін з хросных павінен быць ахрышчаным практыкуючым католікам, прыняўшым сакрамэнт канфірмацыі.

Для прыняцця сакрамэнту Сужэнства неабходна:
- паведаміць прынамсі за тры месяцы да планаванай даты шлюбу
- дамовіцца са святаром на падрыхтоўчыя катэхезы
Неабходныя дакументы:
- пасведчанні аб святым хросце
- пасведчанні аб Першай Святой Камуніі
- пасведчанні аб канфірмацыі
- ксеракопіі пашпартоў (ст. 30-32)

Для атрымання каталіцкага пахавання неабходна:
- дбаць пра ўласную споведзь, Святую Камунію і рэлігійнае жыццё
Родным і блізкім памерлага неабходна:
- замовіць пахавальную св. Імшу і св. Імшу на 30 дзён па памерлым
- дамовіцца са святаром пра дзень і месца абраду пахавання
- прадаставіць пасведчанне аб смерці памерлага
