«Скарб, схаваны ў полі (…); купец, які шукае прыгожых жэмчугаў»

Сёння Евангелле дапамагае нам зазірнуць у глыбіню, каб знайсці нешта схаванае: «Валадарства Нябеснае падобнае да скарбу, схаванага ў полі» (Мц 13, 44). Калі мы гаворым пра скарб, мы маем на ўвазе нешта выключнай каштоўнасці, найвышэйшай пашаны, а не рэчы ці сітуацыі, якія, хоць і любімыя, застаюцца мінаючымі і таннымі, як часовая прыемнасць: тое, чаго так шмат людзей нястомна шукае звонку, і тое, што іх расчароўвае, калі знаходзяць і спазнаюць.

Скарб, які прапануе Езус, схаваны глыбока ў нашай душы, у самым цэнтры нашага быцця. Гэта Валадарства Божае. Яно заключаецца ў сустрэчы, з любоўю, у таямнічы спосаб, з Крыніцай жыцця, прыгажосці, праўды і дабра, і ў тым, каб застацца ля гэтай самай Крыніцы, аж пакуль не споўніцца час нашай пілігрымкі, і мы, вольныя ад усялякіх непатрэбных упрыгожанняў, Валадарства Нябеснае, якога мы шукалі ў нашых сэрцах і выхоўвалі ў веры і любові, расквеціцца як кветка і з’явіцца бляск схаванага скарбу.

Некаторыя, як Павел ці сам добры злодзей, сустрэлі Валадарства Божае раптоўна ці нечаканым чынам, бо шляхі Пана бясконцыя, але звычайна, каб адкрыць скарб, трэба шукаць з намерам: «Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да купца, які шукае прыгожы жэмчуг» (Мц 13, 45). Магчыма, гэты скарб знаходзяць толькі тыя, хто не задавальняецца лёгкасцю, не задавальняецца чым папала, — ідэалісты, прагныя ўражанняў.

Цяпер пра неспакойных і неканфармістаў мы кажам, што яны амбітныя, а ў духоўным свеце яны — святыя. Яны гатовыя прадаць усё, каб купіць поле, як кажа святы Ян ад Крыжа: «Каб уладаць усім, не будзеш жадаць уладаць нічым у нічым».