У чацвер, 20 жніўня, успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцела.
У пятніцу, 21 жніўня, успамін св. Пія Х, папы.
Усуботу, 22 жніўня, урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Лагішынскай, апякункі Пінскай дыяцэзіі. Св. Імша а гадзіне 8.00.
Хутка пачнецца навучальны год, а разам з гэтым і падрыхтоўка дзяцей, моладзі і дарослых да больш свядомага ўдзелу ў жыцці Касцёла. Пачнуцца катэхезы і сустрэчы ў Школе веры. Просім бацькоў асабіста звяртацца да святароў і падаваць звесткі аб дзецях школьнага ўзросту.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).