У аўторак. 1 верасня, гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны: молімся аб супакоі у свеце.
У чацвер, 3 верасня, успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і доктара Касцёла. І чацвер месяца, малітва аб пакліканнях.
І пятніца месяца,
У, суботу 5 верасня, ранішняя св. Імша а гадзіне 8.00 адбудзецца як звычайна, а гадзіне 9.00 у доме Сясцёр на Савецкай, 146А адбудзецца святочная служба з нагоды ўрачыстасці св. Тэрэзы з Калькуты. Сёстры Міласэрнасці сардэчна нас усіх запрашаюць.
Праз два тыдні 12 верасня, у суботу, мы будзем святкаваць нашу парафіяльную урачыстасць – Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўная святочная Імша будзе а гадзіне 12.00.
Запрашаю вас на суботнік, трэба будзе прыбраць вакол касцёла і ў касцёле таксама навесці парадак. Вазьміце з сабой , калі ласка, неабходны інвентар, патрэбныя прылады працы. Гэтым разам трэба правесці больш грунтоўную перадсвяточную ўборку. На ўборку можна прыходзіць і на працягу тыдня, папярэдне дамовіўшыся са святаром. Разлічваю на вашу дапамогу і адказнасць.
12 верасня, пасля святочнай службы наша святкаванне працягнецца за супольным братэрскім сталом у двары касцёла. На гэты супольны пасілак можна (і нават трэба) прыносіць свае стравы, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным. Буду ўдзячны за дапамогу ў выглядзе прадуктаў.
Заняткі і сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых пачнуцца 13 верасня. Бацькоў прашу памятаць аб адказнасці перад Богам за рэлігійнае выхаванне дзяцей, а таксама прашу падаваць звесткі пра дзяцей школьнага ўзросту (асабліва пра тых, хто будзе рыхтавацца да Першай Святой Камуніі).
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).