«За каго людзі лічаць Сына Чалавечага? (…). А вы за каго Мяне лічыце?»

Сёння, вызнанне веры Пятра ў Кесарыі Філіпавай адкрывае апошні этап у публічным навучанні Езуса, якое мае падрыхтаваць нас да найважнейшых падзей: Яго смерці і Уваскрасення. Памнажэннем хлеба і рыб Езус вырашае адаліцца са сваімі Апосталамі, каб умацаваць іх духоўнае фармаванне. Дзякуючы ім Касцёл, зярнятка Каралеўства Божага на зямлі, пачынае станавіцца бачным.

Дзве нядзелі таму ў гісторыі пра тое, як Пётр хадзіў па вадзе і раптам пачаў тануць, мы чулі дакор Езуса: «Чаму ты засумневаўся, малаверны?» (Мц 14,31). Сёння ж дакор ператвараецца ў пахвалу: «Шчаслівы ты, Сымон, сын Ёны» (Мц 16,17). Пётр шчаслівы, бо адкрыў сваё сэрца на Божае аб’яўленне і прызнаў Езуса Хрыста Сынам Божым, Збаўцам. Да нас скіраваны тыя ж пытанні: «За каго людзі лічаць Сына Чалавечага? (…) А вы за каго Мяне лічыце?» (Мц 16,13.15). Мы таксама ў той ці іншы момант павінны былі адказаць, кім для нас з’яўляецца Езус і за каго Мы Яго лічым. Ад веры, перададзенай сведкамі (бацькамі, катэхетамі, ксяндзамі, настаўнікамі, сябрамі…), мы перайшлі да асабістай веры ў Езуса Хрыста, сведкамі якой мы сталі, і гэты круг з’яўляецца ядром хрысціянскай веры.

Толькі дзякуючы веры і супольнасці з Езусам мы здольныя перамагаць сілы зла. Каралеўства смерці панае паміж намі, прычыняе нам боль і ставіць у нашым жыцці шмат пытальнікаў; аднак Каралеўства Божае таксама бачнае сярод нас і дадае даверу. Касцёл, сакрамант Каралеўства Божага на зямлі, умацаваны на скале веры, вызнанай Пятром, нараджае надзею і радасць на жыццё вечнае. Пакуль будзе чалавецтва на зямлі, датуль будзе патрэбна надзея, а пакуль будзе патрэбна надзея, датуль будзе неабходнай місія Касцёла. І сілы пякельныя яго не перамогуць, бо Хрыстус, прысутны сярод свайго народа, гэта нам гарантуе.