Сёння І нядзеля месяца – адарацыйная
Першы панядзелак Молімся за Жывы Ружанец
Школа веры будзе ў панядзелак, 5 кастрычніка, а гадзіне 19.30.
У сераду, 7 кастрычніка, адзначаем успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.
Месяц кастрычнік, прысвечаны ружанцовай малітве. Набажэнствы будуць адбывацца штодня за поўгадзіны перад св. Імшой, і а гадзіне 8.15 у нядзелю.
Распачаўся чарговы катэхетычны год. Просьба да бацькоў рабіць усё магчымае, каб дзеці атрымлівалі рэлігійныя веды.
Можна падаваць карткі з імёнамі памерлых, за якіх мы будзем маліцца ў лістападзе.Важна таксама паклапаціцца аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў. Ахвяраванні, як і заўсёды, будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла ў зімовы перыяд.
Сустрэча міністрантаў нядзеля а 12:00.
Сустрэча моладзі нядзеля а 17:00.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй службы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).