У панядзелак, 26 кастрычніка, дзень малітвы аб беатыфікацыі слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

Школа веры ў панядзелак а гадзіне 19.30.

У сераду, 28 кастрычніка, свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, Апосталаў.

Можна падаваць карткі з імёнамі памерлых, за якіх мы будзем маліцца ў лістападзе.Важна таксама паклапаціцца аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў. Ахвяраванні, як і заўсёды, будуць прызначаныя на ўтрыманне касцёла ў зімовы перыяд.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй службы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).