У панядзелак, 6 кастрычніка, а гадзіне 19.30 сустрэча з удзельнікамі “Школы веры”. У межах гэтых сустрэч адбываецца таксама падрыхтоўка да бежмавання (канфірмацыі). Заахвочваем да больш актыўнага ўдзелу. Асобы, ахрышчаныя ў каталіцкім Касцёле і не бежмаваныя, маюць абавязак прыняць гэты сакрамэнт.
У аўторак, 7 кастрычніка, успамін Маці Божай Ружанцовай.

Кастрычнік прысвечаны ружанцовай малітве. Набажэнствы адбываюцца штодня за поўгадзіны перад св. Імшой у будні, а таксама а гадзіне 8.15 у нядзелю.
Можна ўжо падаваць карткі з імёнамі памерлых, за якіх мы будзем маліцца ў лістападзе. Ахвяраванні, як і заўсёды, пойдуць на ўтрыманне касцёла ў зімовы перыяд. Важна таксама паклапаціцца аб добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў.
Распачаўся чарговы катэхетычны год. Просьба да бацькоў рабіць усё магчымае, каб дзеці атрымлівалі рэлігійныя веды.
Уборка касцёла ў пятніцупасля вячэрняй службы.
Пінская дыяцэзія рыхтуецца адзначыць свой стогадовы юбілей. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць 25 кастрычніка ў Пінску. У нашым касцёле ў гэты дзень не будзе св. Імшы. Заахвочваем запісвацца на паездку ў Пінск. Спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV на гэта святкаванне прызначаны Яго Эмінэнцыя кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дэкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.