У панядзелак, 17 лістапада, успамін св. Альжбеты Венгерскай, манахіні.

У пятніцу, 21 лістапада, успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі.

У суботу, 22 лістапада, успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы. Св. Цэцылія з’яўляецца нябеснай апякункай касцёльнай музыкі і арганістаў.

У наступную нядзелю, 23 лістапада, адзначаецца ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Ахвяраванні ў гэты дзень будуць збірацца на духоўную семінарыю.

Адвэнт распачнецца сёлета 30 лістапада. З 5 па 7 снежня ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні). Больш падрабязны расклад будзе аб’яўлены пазней.
Школа веры будзе ў панядзелак, 17 лістапада, а гадзіне 19.30.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Можна набываць каталіцкія календары на 2026 год.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.