Сёння мы адзначаем урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Пачынаецца апошні тыдзень літургічнага года. Ахвяраванні збіраюцца на духоўную семінарыю.
У панядзелак, 24 лістапада, успамін св. Андрэя Зунг Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.

Школы веры ў бліжэйшы панядзелак не будзе. Наступная сустрэча адбудзецца 1 снежня а гадзіне 19.30.
У наступную нядзелю, 30 лістапада, пачынаецца новы літургічны год і перыяд Адвэнту – час падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння. Рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні) ў нашай парафіі пройдуць 5 – 7 снежня. Іх правядзе кс. Вячаслаў Пялінак з Брэста. Рэкалекцыі пачнуцца ў пятніцу, 5 снежня, св. Імшой а гадзіне 19.00.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).