У панядзелак, 29 верасня, свята святых Міхала, Габрыэля і Рафала, арханёлаў.

У аўторак, 30 верасня, успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

У сераду, 1 кастрычніка, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, панны і доктара Касцёла.

Ад 1 кастрычніка пачынаецца месяц, прысвечаны ружанцовай малітве. Набажэнствы будуць адбывацца штодня за поўгадзіны перад св. Імшой у будні і а гадзіне 8.15 у нядзелю.
У чацвер, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.

У суботу, 4 кастрычніка, успамін св. Францішка з Асізі.

Распачаўся чарговы катэхетычны год. Просьба да бацькоў рабіць усё магчымае, каб дзеці атрымлівалі рэлігійныя веды.
Школа веры і падрыхтоўка да бежмавання будзе ў панядзелак, 6 кастрычніка, а гадзіне 19.15.У бліжэйшы панядзелак, 29 верасня, сустрэчы не будзе.
Кожную суботу а гадзіне 14.15 адбываецца рэпетыцыя хору дзяцей і моладзі. Запрашаем жадаючых да ўдзелу.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.