1. Сёння І нядзеля месяца – адарацыйная. Сабраныя сёння ахвяраванні прызначаюцца на духоўную семінарыю.
  2. У панядзелак. 7 верасня, – гадавіна біскупскага пасвячэння біскупа Андрэя Зноскі(2024).
  3. У аўторак. 8 верасня, свята Нараджэння Панны Марыі.
  4.  12 верасня, у суботу, мы будзем святкаваць нашу парафіяльную урачыстасць – Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі. Галоўная святочная Імша будзе а гадзіне 12.00. раніцай а 8.00 Імшы не будзе.
  5. Уборка касцёла адбудзецца ў пятніцу пасля вячэрняй службы.
  6. Запрашаю вас на суботнік, трэба будзе прыбраць вакол касцёла і ў касцёле таксама навесці парадак. Вазьміце з сабой , калі ласка, неабходны інвентар, патрэбныя прылады працы. Гэтым разам трэба правесці больш грунтоўную перадсвяточную ўборку. На ўборку можна прыходзіць і на працягу тыдня, папярэдне дамовіўшыся са святаром. Разлічваю на вашу дапамогу і адказнасць.
  7. 12 верасня, пасля святочнай службы наша святкаванне працягнецца за супольным братэрскім сталом у двары касцёла. На гэты супольны пасілак можна (і нават трэба) прыносіць свае стравы, якімі мы будзем дзяліцца адзін з адным. Буду ўдзячны за дапамогу ў выглядзе прадуктаў.
  8. Заняткі і сустрэчы для дзяцей, моладзі і дарослых пачнуцца 13 верасня. Бацькоў прашу памятаць аб адказнасці перад Богам за рэлігійнае выхаванне дзяцей, а таксама прашу падаваць звесткі пра дзяцей школьнага ўзросту (асабліва пра тых, хто будзе рыхтавацца да Першай Святой Камуніі).

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).