У аўторак, 29 верасня, святасвятых Арханёлаў Міхала( апекуна Беларусі), Габрыэля і Рафала.

У сераду, 30 верасня, успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.

У чацвер, 1 кастрычніка, успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла. Гэта таксама:

І чацвер месяца; малітва аб пакліканнях.

Ад 1 кастрычніка пачынаецца месяц, прысвечаны ружанцовай малітве. Набажэнствы будуць адбывацца штодня за поўгадзіны перад св. Імшой у вечары а раніцай пасля Імшы, і а гадзіне 8.15 у нядзелю.

У пятніцу, 2 кастрычніка, успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.

І пятніца месяца. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

І субота месяца. Набажэнства да НПМ

Распачаўся чарговы катэхетычны год. Просьба да бацькоў рабіць усё магчымае, каб дзеці атрымлівалі рэлігійныя веды.

Школа веры будзе ў панядзелак, 28 верасня, а гадзіне 19.30.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй службы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).