Сёння, 1 лістапада, мы адзначаем урачыстасць Усіх Святых. Гэта таксама І нядзеля месяца – Адарацыйная. А гадзіне 8.15 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Святыя Імшы а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. А гадзіне 14.30 адбудзецца малітва за памерлых на Навабеліцкіх могілках (насупраць мясакамбінату). А гадзіне 16.45 – вычытванне імён памерлых. А гадзіне 17.00 – Святая Імша з НЕШПАРАМІ ЗА ПАМЕРЛЫХ.

 У панядзелак, 2 лістапада, успамін Усіх памерлых вернікаў. Святыя Імшы будуць а гадзінах 9.00, 12.00 і 18.30. Вычытванне імён памерлых а гадзінах 8.45 і 11.45. А гадзіне 18.00 – эўхарыстычнае набажэнства з вычытваннем імён памерлых.

На тыдні ад аўторка да пятніцы св. Імшы будуць а гадзіне 18.30. Яны будуць служыцца з Нешпарамі за памерлых. Таксама ў гэтыя дні а гадзіне 18.00 будзе адбывацца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і вычытванне імён памерлых.

На гэтым тыдні мы таксама адзначаем першы чацвер месяца, калі асабліва молімся аб пакліканнях да святарства і першую пятніцу, калі ўшаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса.

У суботу, 7 лістапада, св. Імша будзе а гадзіне 8.00, як звычайна. За поўгадзіны да св. Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, набажэнства першай суботы месяца і малітва за памерлых.

У нядзелю, 8 лістапада, заканчэнне актавы малітваў за памерлых. Вычытванне імёнаў будзе адбывацца падчас набажэнства а гадзіне 8.15.

Школа веры ў панядзелак, 2 лістапада, не будзе.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).