Распачаўся Адвэнт – час падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння, а таксама час, калі мы скіроўваем свае думкі на чаканне другога прыйсця Хрыста ў канцы вякоў.

Кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 мы будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

Кожны аўторак, чацвер і суботу ў перыяд Адвэнту св. Імша будзе раніцай а гадзіне 7.00. Гэта асаблівая ранішняя св. Імша называеццца “Рараты”. На яе мы прыходзім са свечкамі.

Кожны дзень акрамя суботы і нядзелі нэокатэхуменальныя супольнасці моляцца ранішнімі Хваламі а гадзіне 6.20 у апсідзе. На гэту ранішнюю малітву могуць прыходзіць усе жадаючыя.

У сераду, 3 снежня, успамін  св.  Францішка Ксавэрыя, святара.

У пятніцу, 5 снежня, св. Імшой а гадзіне 19.00 пачнуцца рэкалекцыі (духоўныя практыкаванні). Іх правядзе душпастыр з Брэста ксёндз Вячаслаў Пялінак.

У суботу, 6 снежня, другі дзень рэкалекцый. Св. Імшы будуць а гадзінах 7.00 і 12.00. У гэты дзень не будзе заняткаў рэлігіі для дзяцей. Важна, каб дзеці прыйшлі на св. Імшу і ўдзельнічалі ў духоўных практыкаваннях разам з бацькамі.

7 снежня – Другая нядзеля Адвэнту і заканчэнне рэкалекцый. Св. Імшы як звычайна ў нядзелю – 9.00, 12.00 і 17.00.

На гэтым тыдні ёсць першая пятніца месяца, калі мы ўшаноўваем Найсвяцейшае Сэрца Езуса, першая субота – дзень ушанавання Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама першая нядзеля – адарацыйная.

Школа веры і падрыхтоўка да бежмавання будзе ў панядзелак, 1 снежня, а гадзіне 19.30.

Уборка касцёла на гэтым тыдні будзе ў сераду пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванніі разнастайную дапамогу

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).