Вялікі Пост – гэта час пакаяння і навяртання, якому спрыяюць пост, малітва і справы міласэрнасці. Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 адбываецца малітва “Ранішнія хвалы”.

Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца велікапоснае набажэнства “Крыжовы шлях”. Запрашаю актыўна ўдзельнічаць у гэтай малітве. А кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15 мы спяваем “Песні Жальбы”, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста.

На гэтым тыдні ў чацвер, 26 лютага, не будзе св. Імшы а гадзіне 8.00. Св. Імша, якой распачнуцца рэкалекцыі ў нашай парафіі, у бліжэйшы чацвер будзе а гадзіне 19.00.

Велікапосныя рэкалекцыі пройдуць у перыяд з 26 лютага па 1 сакавіка. Іх будзе праводзіць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. З раскладам рэкалекцый можна пазнаёміцца на дошцы аб’яваў, а таксама на канале нашай парафіі ў Telegram, старонцы ў Instagram і на сайце www.kasciolhomiel.by.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).