Сёння, 7 снежня – Другая нядзеля Адвэнту і апошні дзень рэкалекцый. Шчыра дзякуем ксяндзу Вячаславу Пялінку за тое, што духоўна ўмацоўваў нас у гэтыя дні.
У панядзелак, 8 снежня, будзе адзначацца ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы.
У аўторак, 9 снежня, 25-я гадавіна кансэкрацыі нашага касцёла.
Кожны дзень ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.20 запрашаем на малітву Ранішнімі хваламі. Кожныя аўторак, чацвер і суботу служыцца асаблівая ранішняя св. Імша – Рараты. Гэта св. Імша пачынаецца а гадзіне 7.00.
У суботу, 13 снежня, успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
У наступную нядзелю, 14 снежня, падчас св. Імшы а гадзіне 12.00 адбудзецца абрад прыняцця новых міністрантаў.
Школа веры на гэтым тыдні не будзе.
Уборка касцёла будзе ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Прашу паклапаціцца аб тым, каб запрасіць святара да хворых і старэйшых вернікаў, якія самастойна не могуць прыйсці ў касцёл. Вельмі важна, каб перад святамі яны маглі паспавядацца і прыняць Святую Камунію.
Ёсць магчымасць набыць аплаткі на вігілійны стол і каталіцкія календары на 2026 год.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).