Сёння, 1 скававіка, у нашай парафіі завяршаюцца рэкалекцыі, якія праводзіў Яго Эксцэленцыя ксёндз біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Сардэчна дзякуем нашаму шаноўнаму госцю за час, праведзены з нашай супольнасцю, і за пастырскае служэнне.

Штодня ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”. Кожную пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства “Крыжовы шлях”. А кожную нядзелю перад ранішняй св. Імшой мы спяваем “Песні Жальбы”, разважаючы аб пакутах Езуса Хрыста.

У сераду, 4 сакавіка, успамін св. Казіміра.

На гэтым тыдні ёсць першы чацвер месяца – дзень асаблівай малітвы аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця; першая пятніца – дзень ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса; першая субота – дзень, прысвечаны Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты. Не адкладвайце гэтага на апошнія дні перад святам.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Ахвяраванні ў наступную нядзелю будуць збірацца на патрэбы “Карытас”.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).