Сённяшнія ахвяраванні збіраюцца на патрэбы “Карытас”.
У панядзелак, 9 сакавіка, а гадзіне 18.30 святары Гомеля і суседніх парафій будуць цэлебраваць св. Імшу за памерлага біскупа Казіміра Велікасельца ў 30-ы дзень яго адыходу ў вечнасць.
У перыяд Вялікага посту кожную пятніцупасля вячэрняй св. Імшы праводзіцца набажэнства “Крыжовы шлях”. Кожную нядзелю падчас ранішняй адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту мы спяваем “Песні Жальбы”, разважаючы над пакутамі Езуса Хрыста. Штодня ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 раніцай запрашаем да ўдзелу ў малітве “Ранішнія хвалы”.
Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы. Прашу памятаць аб сваёй адказнасці за касцёл.
Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).