У аўторак, 21 красавіка, успамін св. Анзэльма, біскупа і доктара Касцёла.

У чацвер, 23 красавіка:

  • Успамін св. Юрыя, мучаніка
  • Успамін св. Адальбэрта (Войцеха), біскупа і мучаніка.

У пятніцу, 24 красавіка, успамін св. Фідэля Сігмарынгенскага, прэзбітэра і мучаніка.

У суботу, 25 красавіка, свята св. Марка, Евангеліста.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Святой Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Няхай кожнага з Вас благаславіць Бог.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).