У аўторак, 6 студзеня, урачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі). Св. Імшы а гадзінах 8.00, 12.00 і 19.00. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. Падчас св. Імшаў будзе адбывацца благаслаўленне крэйды, кадзіла і вады.

У сераду, 7 студзеня, а гадзіне 15.00 адбудзецца ўрачыстая св. Імша з нагоды 100-годдзя заснавання Кангрэгацыі Сясцёр Бэнэдыктынак Самарыцянак Хрыстовага Крыжа. Манахіні гэтай супольнасці, сястра Каміла і сястра Юзэфа, якія служаць хворым у дабрачыннай каталіцкай арганізацыі “Карытас”, сардэчна запрашаюць усіх на гэта свята. Чакаецца таксама прыбыццё высокіх гасцей. Св. Імшы а гадзіне 18.30 у сераду не будзе.

У наступную нядзелю, 11 студзеня, свята Хросту Пана і заканчэнне перыяду Божага Нараджэння.

У нашай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне вернікаў. Можна запрасіць святара на малітву і благаслаўленне свайго жылля.

Школа веры і падрыхтоўка да бежмавання будзе 5 студзеня а гадзіне 19.30.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).