У  панядзелак, св. Імша а гадзіне 18.30, у аўторак св. Імша а гадзіне 19.00, у сераду – а гадзіне 18.30, у пятніцу – 18.30 і ў суботу – 8.00.

У сераду, 31 снежня, а гадзіне 17.45 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі за пражыты каляндарны год.

У чацвер, 1 студзеня – ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі.

Св Імшы а гадзінах 9.00, 12.00 і 17.00. Удзел у св. Імшы абавязковы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

У пятніцу, 2 студзеня – ўспамін святых Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта таксама першая пятніца і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса перад  св. Імшой.

Пасля 6 студзеня пачнецца душпастырскае наведванне вернікаў. Можна запрасіць святара на малітву і благаслаўленне свайго жылля.

Школа веры будзе ў панядзелак, 29 снежня, а гадзіне 19.30.

29 і 30 снежня ў Пінску адбудзецца сустрэча міністрантаў.

3 студзеня ў Баранавічах пройдзе сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзііі.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).