Сёння святкуем Урачыстасць Спаслання Духа Святога, якой завершыцца велікодны перыяд, а таксама перыяд велікоднай споведзі і Камуніі.
На гэтым тыдні адзначаем:
Панядзелак, 25 мая, – свята НПМ, Маці Касцёла.
Аўторак 26 мая, -успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітара.
Чацвер, 28мая, -свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
У наступную нядзелю (31 мая) – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.
Лета – час пілігрымак. 13 чэрвеня (субота) пілігрымка: Жлобін – Рагачоў, да святога Антонія Падуанскага запрашаем.
Дзякуй за ахвяраванні на касцёл. Няхай Бог благаславіць .
7 чэрвеня праз два тыдні у нядзелю, з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста св. Імша перад абедам будзе толькі а гадзіне 10.00. Пасля гэтай службы адбудзецца ўрачыстая эўхарыстычная працэсія ад нашага касцёла да Дому Міласэрнасці. Св. Імша а гадзіне 17.00 таксама будзе.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).