Сёння І нядзеля месяца – адарацыйная. Гэта таксама гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзямя’нкі.

У наступную нядзелю а гадзіне 12.00 у нашым касцёле – ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. І наступныя сем дзён (з 11 па 15) першакамунійныя дзеці будуць перажываць свой “белы тыдзень”, г.зн. кожны дзень будуць удзельнічаць у Св. Імшы, якія служацца ўвечары а гадзіне 18.30. У суботу 16.05.2026 – Святой Імшы не будзе, ў сувязі з урачыстасцю Святога Андрэя Баболі, апякуна Пінскай дыяцэзіі.

На працягу месяца кожны дзень маёвыя набажэнствы, якія адбываюцца за поўгадзіны перад вечэрняй Святой Імшой у будні і пасля ранішніх Святых Імшаў, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй Св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу. Няхай кожнага з Вас благаславіць Бог.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).