Школа веры і падрыхтоўка да бежмавання ў панядзелак, 9 лютага, а гадзіне 19.30. Сустрэчу правядзе ксёндз біскуп Казімір Велікаселец.

У аўторак, 10 лютага, – успамін св. Схаластыкі, панны.

У сераду, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда. Касцёл адзначае таксама Сусветны дзень хворых. Св. Імша а гадзіне 18.30. Падчас св. Імшы будзе адбывацца абрад намашчэння хворых.

У суботу, 14 лютага, – свята святых Кірыла, манаха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы.

Кожны панядзелак і чацвер а гадзіне 19.30 праводзяцца катэхезы для жадаючых пазнаць духоўнасць Нэокатэхуменальнага шляху.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).