Сёння 26-я гадавіна каранацыі абраза Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся. Ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.

Таксама сёння у нашым касцёле а гадзіне 12.00 – урачыстасць Першай Святой Камуніі.

Наступныя сем дней першакамунійныя дзеці будуць перажываць свой “белы тыдзень”, г.зн. кожны дзень будуць удзельнічаць у Св. Імшы. На гэтым тыдні Св. Імшы ад панядзелка да пятніцы служацца ўвечары а гадзіне 18.30. У суботу 16.05.2026 – Святой Імшы не будзе, ў сувязі з урачыстасцю Святога Андрэя Баболі, апякуна Пінскай дыяцэзіі (Іванава).

У чацвер, 14 мая, урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00. Удзел абавязковы.

На працягу месяца кожны дзень маёвыя набажэнствы, якія адбываюцца за поўгадзіны перад вечэрняй Святой Імшой у будні і пасля ранішніх Святых Імшаў, а ў нядзелю – падчас ранішняй Адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 8.15.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля вячэрняй св. Імшы.

Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).