Кірые, элейсон,     
      Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Езу, пачуй нас,
       Езу, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа, 
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Святая Марыя,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй Баболя,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, верны паслядоўнік Добрага Пастыра,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, які ўшаноўваў Беззаганна Зачатую Панну Марыю,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, духоўны сын святога Ігнацыя Лаёлы,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, напоўнены Духам Божым,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, які палюбіў Бога і бліжніх ажно да ахвяравання свайго жыцця,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, адданы Богу і бліжнім у штодзённым жыцці,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, злучаны з Богам праз нястомную малітву,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, узор хрысціянскай дасканаласці,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, апостал Палесся,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, пакліканы Богам да з’яднання раздзеленых братоў,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, шчыры настаўнік дзяцей і рэлігійна занядбаных людзей,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, непахісны ў веры, нягледзячы на пагрозы і катаванні,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, мужны ў вялікім цярпенні,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, мучанік за еднасць хрысціянаў,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, мучанік і апостал,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, чыё апостальства працягвалася нават пасля смерці праз вандроўку мучаніцкага цела,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, праслаўлены Богам вялікімі цудамі,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, гонар нашай Айчыны,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, вялікі заступнік Беларусі,
       – маліся за нас.
Святы Андрэй, сапраўдны сябра Езуса,
       – маліся за нас.

Каб усе хрысціяне былі адным цэлым,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы ніколі не адракліся ад нашай веры,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы не ўчынілі ніводнага цяжкага граху,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы шчыра раскайваліся за нашыя грахі,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы аддана супрацоўнічалі з Божай ласкай дзеля збаўлення нашых душаў,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы верна служылі Богу,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы любілі Найсвяцейшую Панну Марыю, як Маці,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы мужна пераносілі ўсялякія цяжкасці,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.
Каб мы разам з табою няспынна праслаўлялі Бога,
      – выпрасі для нас ласку ў Бога.

Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – даруй нам, Езу.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – выслухай нас, Езу.
Баранку Божы,
які бярэш на сябе грахі свету,
       – змілуйся над намі, Езу.

С.: Маліся за нас, святы Андрэй Баболя.
Н.: Каб мы сталіся годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся: Божа, Ты праз смерць Твайго Сына хацеў сабраць у адно рассеяных дзяцей Тваіх, учыні, каб мы аддана супрацоўнічалі са справаю Хрыста, за якую аддаў сваё жыццё святы Андрэй, мучанік. Праз Хрыста, Пана нашага.
Н.: Амэн.