Згодна з мясцовай традыцыяй, на дзевяты дзень пасля Вялікадня, святары памаліліся за памерлых на могілках у Рудні Стаўбунскай, Рудні Нісімкавіцкай і ў Гацкім.
Пасля набажэнстваў вернікі і душпастыры разам з’елі памінальны абед, без якога немагчыма ўявіць тутэйшую традыцыю ўшанавання памяці спачыўшых продкаў.