У панядзелак, 9 сакавіка, міне ўжо 30 дзён, як адыйшоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец OP. Таму ў гэты дзень а гадзіне 18.30 ў нашым касцёле адбудзецца св. Імша за яго, якую будуць цэлебраваць святары з Гомеля і суседніх парафій.

Наш пастыр пражыў сціплае жыццё, напоўненае малітвай і гарачым жаданнем служыць памнажэнню хвалы Божага Імя. Яго святарская дарога – гэта сведчанне аб перамозе Уваскрослага Хрыста і заклік да надзеі, скіраваны да кожнага з нас.

Прапануем вашай увазе некаторыя фотаздымкі, якія набліжаюць да нас асобу Пастыра і Чалавека. Гэта фотаздымкі часоў службы ў войску і перыяду падрыхтоўкі да святарства ў Рызе. Гэта таксама фота з першай св. Імшы, адпраўленай 17 чэрвеня 1984 года, і здымкі, на якіх застаўся момант наведвання Рыму яшчэ да таго, як дамініканін айцец Казімір стаў біскупам, ды некаторыя іншыя.

Няхай памяць аб ім будзе светлай, а Пан Бог дасць свайму слузе вечную ўзнагароду.