«Езус, убачыўшы натоўпы, злітаваўся над імі, бо яны былі знясіленыя і пакінутыя, як авечкі, якія не маюць пастыра».

Сёння Евангелле кажа нам, што Пан – гледзячы на людзей – быў крануты, бо гэтыя людзі былі збянтэжаныя і змучаныя, як авечкі без пастыра ( Мц 9,36). Народ Ізраэля ведаў вельмі добра, лепей, чым мы – жыхары гарадоў – чым ёсць пастыр і які замішанне ўзнікае, калі авечкі застаюцца адны без пастыра.

Калі б Езус прыйшоў сёння, я думаю, што Ён паўтарыў бы тыя самыя словы: ёсць шмат асобаў збянтэжаных, якія шукаюць сэнс жыцця. – Пані, якое рашэнне Ты прапануеш на гэтую вялікую праблему? Езус просіць аб малітве, выбірае дванаццаць апосталаў і пасылае іх, каб абвяшчалі Валадарства Божае.

Выбраў дванаццаць апосталаў! Пасылае гэтых дванаццаць мужчынаў, каб абвяшчалі: «Блізкае ўжо Валадарства Нябеснае. Аздараўляйце хворых, уваскрашайце памерлых, ачышчайце пракажоных, выганяйце злых духаў. Дарма атрымалі, дарма давайце» (Мц 10,7-8). Тое, што зрабілі апосталы, а мы павінны зрабіць – гэта абвяшчаць урачыстасць асобы Езуса Хрыста і Ягонае пасланне міру і любові, і гэта бяскарысна.

Усе мы да гэтага пакліканыя: наступнікі апосталаў – біскупы і іншыя пастыры – але таксама ўсе верныя, у еднасці з імі. Усе мы маем гэтую місію ў свеце: лячыць людзей ад ягоных ранаў, кіраваць яго ў ягоных пошуках… Не толькі біскупы і святары, але і свецкія: напрыклад, у сям’і – як доме і школе веры; ва ўніверсітэце і школах; у медыя; у ахове здароўя…, і кожны хрысціянін у сваім асяроддзі сяброўства і працы.

Паслухаем святога Францішка Сальскага, які піша: «У самым стварэнні рэчаў, Бог, Стварыцель, загадаў раслінам, каб кожная з іх давала плод згодна з відам. Падобна, хрысціянам – якія з’яўляюцца жывымі раслінамі Касцёла – загадаў кожнаму з іх, каб даваў плод пабожнасці згодна з якасцю, станам і пакліканнем, якое меў».