1 лістапада гомельскія вернікі і святары дзьвюх парафій на чале з біскупам эмэрытам Казімірам Велікаселельцам памаліліся за памерлых на старых Навабеліцкіх могілках. На іх спачываюць святары, якія служылі ў Гомелі ў пачатку ХХ стагоддзя. На гэтых могілках вернікі таксама збіраліся на малітву, калі ў канцы 1980-х гадоў пачынаўся працэс адраджэння каталіцкага жыцця ў горадзе.