У парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі адбылася важная падзея: падчас Святой Імшы, якую ўзначаліў пробашч парафіі кс. Аляксандр Канановіч, чацвёра людзей – Аляксандр, Ганна, Мацвей і Раман пасля доўгай падрыхтоўкі – катэхезы, якую праводзіў былы вікарый нашай парафіі кс. Юрый Дрозд, праз вымаўленне вызнання веры, свядома прынялі асновы каталіцкага веравучэння. Пробашч парафіі выказаў радасць з нагоды павелічэння супольнасці.