14 красавіка, на дзявяты дзень пасля Вялікадня, вернікі з трох сёлаў — Рудні Стаўбунскай, Гацкай і Рудні Нісімкавіцкай — сабраліся на могілках для сумеснай малітвы за памерлых.

Чакаючы святара, вернікі маліліся за сваіх памерлых продкаў, адгаворваючы Ружанец, Літанію за памерлых і іншыя малітвы. Затым святар цэлебраваў Святую Імшу і акрапіў асвячонай вадой магілы вернікаў.

Гэтая мясцовая традыцыя з’яўляецца жывым сведчаннем глыбокай веры і памяці, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне на Палессі.