Сёння вечарам у нашай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша Вячэры Пана, якую цэлебраваў ксёндз-пробашч Аляксандр Канановіч. Пасля святой Камуніі Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены ў цямніцу, якая з’яўляецца сімвалам зняволення Езуса ў турму ў ноч перад Мукай.