- Колькі разоў я павінен прабачыць, калі мой брат зграшыць супраць мяне?»
Сёння ў Евангеллі Пётр пытае Езуса пра канкрэтную справу, якая дагэтуль залягае ў сэрцах многіх людзей: ён пытае пра мяжу прабачэння. Адказ: такой мяжы няма, «Не кажу табе: да сямі разоў, але да сямідзесяці разоў па сем» (Мц 18,22). Каб гэта патлумачыць, Езус карыстаецца прытчаю. Пытанне караля перадае сэнс прытчы: «Ці ж і ты не павінен быў злітавацца над сваім суслугою, як і я злітаваўся над табою» (Мц 18,33).
Прабачэнне — гэта дар, ласка, якая паходзіць з любові і міласэрнасці Божай. Для Езуса прабачэнне не мае межаў, пакуль пакаяне шчырае і сапраўднае. Але яно патрабуе адкрыцця сэрца на навяртанне, гэта значыць дзеяння ў адносінах да іншых паводле Божых крытэрыяў.
Цяжкі грэх аддзяляе нас ад Бога (гл. Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, арт. 1470). Звычайным спосабам атрымання ад Бога прабачэння гэтага цяжкага граху з’яўляецца сакрамэнт пакаяння, а акт пакутніка, які яго ўвянчае, — гэта задавальненне. Уласныя ўчынкі, якія выяўляюць задавальненне, з’яўляюцца знакам асабістага абавязацельства — якое хрысціянін прыняў перад Богам — пачаць новае жыццё, выпраўляючы магчымую шкоду, нанесеную бліжняму.
Не існуе адпушчэння грахоў без якога-небудзь задавальнення, мэта якога: 1. Пазбегнуць спаўзання ў іншыя больш цяжкія грахі; 2. Адкінуць грэх (бо пакаранні задавальнення — як тормаз і робяць пакутніка больш асцярожным і пільным); 3. Выдаленне цнотлівымі ўчынкамі благіх звычак, узнятых у благім ладзе жыцця; 4. Упадабленне да Хрыста.
Як тлумачыў Святы Тамаш з Аквіну, чалавек з’яўляецца даўжніком Бога за атрыманыя дабрадзействы і за ўчыненыя грахі. За першае ён павінен аддаваць Яму пашану і падзяку; а за другое — задавальненне. Чалавек з прытчы не хацеў зрабіць другога, таму нацягнуў на сябе немагчымасць атрымання прабачэння.