Сёння мы адзначаем Успамін усіхпамерлых вернікаў. А гадзіне 14.30 адбудзеццца малітва за памерлых пад крыжам на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы.
Карткі з імёнамі памерлых (“выпамінкі”) будуць чытацца да 8 лістапада ўключна. Святыя Імшы з Нешпарамі за памерлых ад панядзелка да пятніцы на гэтым тыдні а гадзіне 18.30, а перад св. Імшамі, а гадзіне 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і чытанне “выпамінак”. У суботу св. Імша ў 8.00 і чытанне імён памерлых перад св. Імшой.
У аўторак, 4 лістапада, успамін св. Караля Барамэя, біскупа.

Школы веры на гэтым тыдні не будзе.
Уборка касцёла будзе ў пятніцу пасля вячэрняй службы.
Дзякуй за ахвяраванні і іншую дапамогу.
Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель.