Сённяшняя нядзеля называецца Нядзеляй радасці (Laetare): яна абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.

Ад панядзелка да пятніцы а гадзіне 6.30 адбываюцца Ранішнія хвалы. Кожную пятніцу адбываецца Крыжовы шлях пасля вячэрняй св. Імшы. Песні Жальбы – ў нядзелю перад ранішняй св. Імшой.

У чацвер, 19 сакавіка, урачыстасць св. Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Св. Імшы будуць а гадзінах 8.00 і 19.00.

У наступную нядзелю, згодна з традыцыяй, закрываюцца крыжы, якія застаюцца так да канца Літургіі Мукі Пана ў Вялікую Пятніцу.

Уборка касцёла ў пятніцу пасля св. Імшы і набажэнства.

Запрашайце святароў да хворых вернікаў, якія самі ўжо не могуць хадзіць да касцёла, каб яны маглі перад пасхальнымі святамі прыняць святыя сакрамэнты.

Дзякуй за ахвяраванні і разнастайную дапамогу.

Кс. Аляксандр Канановіч,
настаяцель (пробашч).